Приложения для бизнеса

Why we decided to establish the institution “FAYNAYA SPRAVA”? The decision was made after taking into consideration every personal working experience of each expert of our team. We worked in different spheres and industries, studied the resultative experience of enterprises of various ownership in Belarus, Russia, Ukraine, USA, Germany, Poland, Ireland, Israel. We consulted representatives of business and non-profit sector, shared experience and knowledge within working groups. We organized partnerships and participated in social projects. We conducted master classes, worked with the Belarusian regions, created and promoted products. We were  enthusiastic to do specific tasks till they are done and be proud of the result.

From the start we tried to answer the questions concerning each of us:

Why there are so many civil initiatives but not all of them successful?

Why people do not achieve a positive result when they establish an institution with good intentions?

Does the society need this very result?

What kind of modern technologies are there to bring people together to solve common social problems?

Later we found an answer:

Only uniting the efforts, those who deeply care about their job can obtain measurable and sustainable social effect.

Thus in September 2018 the Training and Educational Institution for Social Marketing Technologies "FAYNAYA SPRAVA" was founded. Experts in our team have different competences and work experience but each focuses on the result, the ability to carry out the job professionally and responsibly, the desire to change life for the better - these are the values we share. If you cherish and care about the same, you are welcome to join our team.

Only together we can do more (great job) FAYNAYA SPRAVA!

Рашэнню зарэгістраваць установу «ФАЙНАЯ СПРАВА» папярэднічаў асабісты прафесійны шлях экспертаў нашай каманды. Мы працавалі ў розных накірунках і галінах, вывучалі эфектыўны вопыт працы прадпрыемстваў розных формаў уласнасці ў Беларусі, Расіі, Украіне, ЗША, Германіі, Польшчы, Ірландыі, Ізраілі, кансультавалі бізнес і некамерцыйны сектар, дзяліліся вопытам і ведамі ў складзе працоўных груп, арганізоўвалі партнёрства і ўдзельнічалі ў сацыяльных праектах, праводзілі майстар-класы, працавалі з беларускімі рэгіёнамі, стваралі прадукт і прасоўвалі яго. Кожны з нас імкнуўся рабіць канкрэтныя справы, даводзіць іх да канца і ганарыцца вынікам.

Аднойчы сустрэўшыся, мы спрабавалі знайсці адказы на пытанні, якія непакоілі кожнага з нас паасобку - «Чаму так шмат грамадзянскіх ініцыятыў, але не ўсе яны працуюць на вынік?», «Чаму, ствараючы арганізацыю з добрымі мэтамі, так і не дасягаюць іх? », « А ці патрэбны гэты самы вынік грамадству? », « Якія існуюць сучасныя інструменты, каб аб'яднаць людзей для вырашэння агульных сацыяльных задач? ».

Праз некаторы час прыйшоў адказ на пытанні: толькі аб'яднаўшы намаганні, захопленыя сваёй справай прафесіяналы змогуць атрымаць і маштабаваць устойлівы сацыяльны эфект. У верасні 2018 года года з'явілася вучэбна-практычная ўстанова па ўкараненні тэхналогій сацыяльнага маркетынгу          «ФАЙНАЯ СПРАВА».

Мы адрозніваемся адно ад аднаго кампетэнцыямі, прафесійным вопытам, але накіраванасць на вынік, здольнасць выконваць сваю справу прафесійна, несці адказнасць за выкананую працу, імкненне змяніць жыццё да лепшага - вось тыя каштоўнасці, якія мы падзяляем. Калі такі падыход блізкі і вам, то запрашаем працаваць у каманду.

Толькі разам мы можам зрабіць больш ФАЙНЫХ СПРАЎ!

ПРА НАС

На многіх мовах слова «файна» значыць добра, прыгожа, стыльна. Выконваць сваю працу так, каб атрыманы вынік быў карысны грамадству, садзейнічаў яго сацыяльна-эканамічнаму развіццю, ім ганарыліся і з гонарам прамаўлялі – ФАЙНАЯ СПРАВА!

МІСІЯ

Напрамкі дзейнасці ўстановы, яе мерапрыемствы, праекты і паслугі будуць накіраваныя на вырашэнне пяці актуальных задач:

gallery/1
gallery/2
gallery/3
gallery/4
gallery/5

ЗАДАЧЫ

Cадзейнічанне сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёнаў Беларусі праз папулярызацыю і ўкараненне сучасных тэхналогій маркетынгу

Распаўсюджанне ведаў пра эканамічныя выгады выкарыстання сучасных маркетынгавых тэхналогій у вырашэнні сацыяльных задач на ўсіх узроўнях дзяржаўнага кіравання

Паляпшэнне іміджу органаў дзяржаўнага кіравання праз укараненне сучасных маркетынгавых тэхналогій

Арганізацыя і выкананне праектнай дзейнасці, накіраванай на рост самазанятасці насельніцтва, асабліва ў рэгіёнах, павышэнне прадпрымальніцкай актыўнасці, уцягванне і садзейнічанне сацыяльнай адаптацыі сацыяльна слабых слаёў насельніцтва

Фарміраванне партнёрскай сеткі прафесіяналаў, якія падзяляюць каштоўнасці і місію ўстановы, з мэтай развіцця арганізацыйнага патэнцыялу ўстановы

Кожная задача ўстановы робіцца ў выніку ФАЙНАЙ СПРАВАЙ!

Эксперты ўстановы маюць крос-кампетэнцыі, якія дазваляюць убачыць і раскрыць маркетынгавы патэнцыял як прыватнай, так і некамерцыйнай установы, цэлых тэрыторый.

Фарміраванне маркетынгавага мыслення з'яўляецца ў канкурэнтных умовах першай неабходнасцю.

Практычны вопыт паказвае, што тэхналогіі сучаснага маркетынгу наздзвычай недастаткова выкарыстоўваюцца пры вырашэнні сацыяльных задач. Некамерцыйныя арганізацыі, органы дзяржаўнага кіравання недаацэньваюць патэнцыял сучаснага маркетынгу, выкарыстоўваюць яго асобныя падыходы бессістэмна. Прычына, на наш погляд, заключаецца ў тым, што ў кіраўнікоў рознага ўзроўню адсутнічаюць практыкаарыентаваныя веды ў гэтай галіне.

Паспяховае вырашэнне сацыяльных задач з натуральным уцягваннем усіх зацікаўленых бакоў можа стаць рэальным драйверам для развіцця рэгіёнаў наогул, і іх удзельнікаў у прыватнасці.

Мы валодаем тэхналогіямі сучаснага маркетынгу і можам прапанаваць эфектыўныя рашэнні сацыяльных задач. І тады любая справа будзе даведзена да канца і ператворыцца ў ФАЙНУЮ СПРАВУ.

СПЕЦЫЯЛІЗАЦЫЯ

ПАРТНЁРЫ

Запрашаем да партнерства зацікаўленныя бакі

Name  
Email  
Subject  
Message  

ЗВЯЗАЦЦА

Дырэктар

+375 (25) 968-45-46

Намеснік дырэктара па камунікацыях і фандрэйсінгу​​​​​​​

+375 (29) 688-10-83

Email:

fayna.sprava@gmail.com